Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.

ІІ Фестываль беларускай традыцыі «Сонцаграй»

Аляксей МАРОЗ

З фэсту 9 чэрвеня ў цёплы, сонечны дзень у Дубічах-Царкоўных пачаўся другі выпуск Фестывалю беларускай традыцыі «Сонцаграй», які арганізуе Фонд «Тутака». У час пленэрнага мерапрыемства, накіраванага на захаванне мясцовых традыцый, на пляцоўцы каля будынка Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных займальна выступілі вакальны калектыў з Дубіч, калектыў «Малінкі» з Маліннік і два гурты з Рэспублікі Беларусь, вакальны калектыў «Каляжанкі» і капэла «Колісьнія». Адбыўся «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым. Майстар-класы па народных танцах вяла Марыя Вайтовіч, а па выконванні на сумках узораў традыцыйнага падляшскага ручніка — Аліна Дэмбоўская. Сваё рукадзелле прэзентавалі члены гурткоў вясковых гаспадынь з Дубіцкай гміны. На мерапрыемства прыбыло намнога больш людзей, чым год таму.

Зміцер Косцін з Фонду «Тутака» са сцэны ў Дубічах-Царкоўных адкрыў ІІ Фестываль беларускай традыцыі «Сонцаграй». Прывітаў мясцовых жыхароў і турыстаў, войта Дубіцкай гміны Лявона Малашэўскага і сакратара Гміннай управы Ірэну Негярэвіч. Затым з даўнімі песнямі выступіў вакальны калектыў жанчын з Дубіч-Царкоўных, з якім спяваў таксама Зміцер Косцін. Традыцыйнаму спеву вучыліся яны ў час майстар-класаў у Дубічах-Царкоўных, праведзеных Ірынай Мазюк.

— Дубічы-Царкоўныя — адно з найважнейшых месцаў для канцэртаў беларускай музыкі. Можна сказаць, што Дубіцкая гміна — найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF