Ніва № 25 (3501), 18 чэрвеня 2023 г.

Драздовіч

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

28 мая ў Музеі Малой айчыны ў Бельску-Студзіводах адбыўся навуковы семінар, прысвечаны археалогіі Падляшша і Палесся. Былі зачытаны тры даклады. Першы — «Археалагічная спадчына Язэпа Драздовіча» Мікалая Плавінскага.

Язэп Драздовіч быў асобай незвычайна шматграннай і пра яго, як зазначыў дакладчык, трэба распавесці ўсё. Немагчыма гаварыць пра Язэпа Драздовіча без фантастычных алюзій; ён быў пачынальнікам пэўнага такога фантастычнага жанру ў Беларусі. Пра Драздовіча павінны ведаць усе, але ў нас ведае пра яго хіба толькі даволі вузкая публіка. З канца 1980-х гадоў гэта адна са знакавых асоб у беларускай культуры. Ягоную спадчыну занава знайшлі для Беларусі. І некалькі самых такіх галоўных фактаў з яго жыцця.

Нарадзіўся ён у 1888 годзе на Дзісеншчыне, на поўначы Беларусі, мастацкую адукацыю здабываў у Вільні, пасля доўга служыў у расійскім войску да Першай сусветнай вайны і ў яе ходзе, калі дадаткова атрымаў яшчэ адукацыю фельчара. Пасля некаторы час жыў у Мінску, дзе да падпісання Рыжскага дагавора супрацоўнічаў з рознымі беларускімі навуковымі і культурніцкімі ўстановамі. Затым вяртаецца на радзіму; некаторы час жыве на Дзісеншчыне, арганізоўвае там мастацкія школы, ды і ўсё жыццё ён вельмі шчыльна звязаны з беларускім нацыянальным рухам — так да Першай сусветнай вайны, як і ў міжваенны час. З 1924 па 1929 год ён выкладаў мастацтва ў шэрагу беларускіх адукацыйных устаноў, у першую чаргу гэта Радашковіцкая, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF