Ніва № 25 (3501), 18 чэрвеня 2023 г.
Галіна. Вера, дабрыня і навука. Саракагоддзе навуковай працы Галіны Паўлаўны ТварановічМіра ЛУКШАБяльшчанка Галіна Тварановіч, народжаная 17 лютага 1955 года ў Дараганаве Магілёўскай вобласці — паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977); кіраўніком у аспірантуры быў Алесь Адамовіч. У 1985 годзе Тварановіч абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1999 — доктарскую аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. З 1983 года працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку, у якім выкладае з 1999 года. З 2001 г. — галоўны рэдактар часопіса «Studia Wschodniosłowiańskie» («Усходнеславянскія даследаванні»). Друкуецца з 1967 года, як літаратуразнаўца — з 1982 года. Аўтарка даследаванняў па ўзаемасувязях сучаснай беларускай прозы і прозы былой Югаславіі, па кампаратывістыцы, гісторыі беларускай літаратуры, сучасным літаратурным працэсе: Маральны свет героя: Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60-70-х г. (1986), Пакутаю здабыты мір: Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе (1991) і інш. Адна з аўтараў Гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску-Падляшскім. Аўтарка даследаванняў м.інш. Нравственный мир героя. Белорусская и югославская военная проза 60-70-х годов (Мінск 1986); Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі (...) |