Ніва № 25 (3501), 18 чэрвеня 2023 г.
Новыя апавяданніЖэня МАРТЫНЮКЭкзамен з жыцця Барыс нарадзіўся ў небагатай сялянскай сям’і Глафіры і Лявона. Сужонства пазнаёмілася на забаве у вёсцы Глафіры і адразу пасля некалькіх сустрэч прыйшло каханне і маладыя павянчаліся. Пасля вяселля сталі жыць пры бацьках Лявона. Гаспадарка ў іх была невялікая і Лявон даязджаў у недалёкі горад, дзе працаваў шафёрам гарадской камунікацыі. Глафіра прыняла працу зляўняркі ў злеўні малака ў сваёй вёсцы. Маленькага Барыску дапамагала ёй выхоўваць свякруха. Немаўлятка было спакойнае, аж усе здзіўляліся, што амаль зусім не плакала. — Залатое дзіцятка ў цябе, — гаварылі Глафіры суседкі. — А вы мне не зайздросьцце, а то зараз малы дасць такі канцэрт, што і ну! — адказвала яна ім. Хлопчык рос з года ў год і выказваў вялікае зацікаўленне кніжкамі для дзяцей. Бабуля Меланія чытала ўнуку казкі, а ён так яе слухаў, што забываў пра ўвесь свет. Прайшлі першыя школьныя гады і Барыс выдатна здаў экзамены ў ліцэй у недалёкім горадзе. Перад ім адкрыліся большыя магчымасці для развіцця сваіх ведаў і пачаў ён раздумваць, кім хоча стаць у будучыні. — Усё сядзіш і сядзіш у тых сваіх кніжках, прыедзеш з горада дахаты і нідзе нават носа не высадзіш, не выходзіш нават да аднагодкаў, — наракаючы гаварыла маці сыну. Барыс толькі ўсміхаўся і далей патанаў у свеце кніжак. Гэтае мела таксама ўплыў на характар хлопца. Барыс быў добразычлівы, уражлівы на чужую крыўду і ахвотна спяшаў (...) |