Ніва № 25 (3501), 18 чэрвеня 2023 г.

Юбілейны «Пікнік з беларусам»

Аляксей МАРОЗ

Дзясяты «Пікнік з беларусам» удала наладзілі 1 чэрвеня на школьнай пляцоўцы Аб’яднанне «Наша школа» і Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы. Аб’яднанне «Наша школа» дзейнічае пры белліцэі і таксама адзначыла свой юбілей, паколькі дзесяць гадоў таму было заснаванае настаўнікамі і бацькамі вучняў, тады яшчэ Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы, у якога састаў уваходзілі белліцэй і белгімназія. Ініцыятарам і персанальна галоўным арганізатарам «Пікніка з беларусам» з’яўляецца настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Ян Карчэўскі, таксама старшыня Аб’яднання «Наша школа».

Пікнік адкрыў і сабраных прывітаў дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук. Са сваёй моладдзю прыбыў на пікнік дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з літоўскай мовай навучання імя 11 Сакавіка ў Пуньску Альвід Невуліс. Прыехалі вучні з настаўніцамі Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Літве. На беларускае юбілейнае мерапрыемства прыбылі намесніца старасты Гайнаўскага павета Іаанна Койла і начальнік Аддзялення грамадскіх спраў у Старастве Ніна Лукасік. Сёлета 1 чэрвеня было сонечна, цёпла і сабралася шматлікая публіка. На пікнік прыбылі малечы гайнаўскіх дзіцячых садкоў з настаўніцамі і бацькамі, вучні пачатковых і сярэдніх школ. Да сваіх цікавых выступаў сярод публікі сядзелі таксама вучні Пуньскага ліцэя і Віленскай гімназіі. Моладзь частавалася стравамі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF