Ніва № 25 (3501), 18 чэрвеня 2023 г.
Вершаўчытальня Андрэя Сцепанюка (62). Уцёкі ў чужое жыццё, або гарачы час пытанняўАндрэй СЦЕПАНЮКШтораз больш хочацца ўцякаць у літаратуру. І жыць літаратурай. Хаця тая ж літаратура выплывае з жыцця і сама ў сабе з’яўляецца жыццём. А яно кожны дзень нясе здарэнні, аб якіх не хочацца пісаць і пра іх чытаць. Шкада, што ніколі не палюбіў фантастычнай літаратуры, хаця папраўдзе яе таксама ствараюць штодзённыя ўдзельнікі жыццёвых рэаліты-шоў. І таму самая вялікая сіла ў паэзіі, якая ў сваім найлепшым выданні мае ў сабе элемент магіі. Але чаму не хочацца чытаць і пісаць аб штодзённасці? Здаецца, заглушыла яна, пакусала і выплюнула на брудны тратуар. Кожны дзень нагадвае штораз часцей барацьбу, якую вёў Дон Кіхот са сваімі ветракамі. А яшчэ схаваныя яны ў прарослай пасля дажджу траве, якой ніхто нават у цэнтры горада не косіць. «Łąki kwiatowe» — самая дурная выдумка ўлады, якой не хочацца нічога рабіць. Але ж няхай будзе гэта асалодай для любіцеляў вечнага бязладдзя, нават у прыродзе. Слоў неспадзеўных Нябесны прылёт, Як дожджык засеўны На мой агарод. Замоўлю ад церній, Унікну акрас: І ў слове, і ў зерні — Пытанне й адказ. Палоняць: і допыт Нябесных гасцей, І сейбіта клопат: А вось ды ўзрасце!.. Васіль Зуёнак, Палонены... * * * А чэрвень ужо, яшчэ адзін месяц, які ў сваім выглядзе павінен наводзіць на душу радасць і супакойваць нервы. Прыгажосць (...) |