Ніва № 25 (3501), 18 чэрвеня 2023 г.
Канікулы ў цяні вайныЯўген ВАПАЧэрвеньскія кароткія ночы, доўгія дні і летняя цеплыня — абсалютная прыкмета і знак таго, што канікулы загрукалі ў нашы дзверы. Больш удакладняючы, адкрылі яны вароты свабоды, адпачынку, летуценняў і мараў для дзяцей і моладзі, якія, пакінуўшы школьныя муры, могуць забыцца на навуку і ўрокі — тыя любімыя, і тыя нежаданыя. Тэрміны летніх вакацый па-рознаму выглядаюць у розных краінах. У Беларусі ўжо з 1 чэрвеня завяршаецца навука і трохмесячны перапынак трывае аж да першавераснёўскай школьнай лінейкі. У нас, у Польшчы, канец навукі наступае пасля 20 чэрвеня. Практычна ўжо з сувязі з экзаменамі васьмікласнікаў і, напрыклад, з доўгімі выхаднымі, прывязанымі да даты Божага Цела на мінулым тыдні, назваць чэрвеньскія дні часам пільнай навукі было б не да канца праўдзівай інфармацыяй. Сам гэта добра памятаю са свайго вучнёўскага і настаўніцкага вопыту. Але тады самым прыемным застаюцца прагулкі з сябрамі і сяброўкамі па школьных калідорах, калі настаўніцкі меч не вісіць ужо над ацэнкамі ведаў, і калі можна выбудоўваць свае, дзіцячыя і маладзёвыя, найважнейшыя справы. Аднак тое светлае і прыгожае канікулярнае свята не для ўсіх зараз дадзенае. Жыццё беларускіх і ўкраінскіх дзяцей апынулася ў цяні вайны. Агрэсія Расеі на Украіну рэальна і ўмоўна разбамбіла не толькі канікулы, але дзяцінства і маладосць мільёнаў украінскіх дзяўчат і хлопцаў. Траўмы ваенных трагедый, бачаных іхнімі вачамі, будуць спадарожнічаць ім праз (...) |