Ніва № 25 (3501), 18 чэрвеня 2023 г.

Этыка нашага часу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ёсць некалькі непахісных канонаў класічнай журналістыкі, якія вядомыя фактычна ўсім, хто хоць пару гадоў займаецца публіцыстычнай дзейнасцю. Ставіць іх пад сумнеў ці проста пералічаць тут не мае сэнсу. Але ў асаблівы час гісторыі, у час вайны ці акупацыі рэальнасць ставіць новыя выклікі. Таму хочацца звярнуць увагу на некаторыя істотныя моманты цяперашняй беларускай журналістыкі, якія асабіста мне падаюцца досыць важнымі. І спыніцца на канкрэтных прыкладах праяваў некарэктнасці ці неразумення, неналежнага адчування часу і сітуацыі.

Ужо амаль тры гады ў Беларусі адбываюцца жорсткія палітычныя рэпрэсіі, а ў так званых судах ідуць карныя працэсы. Маніторынг і апісанне гэтых працэсаў патрабуюць асаблівага падыходу, узважлівасці і далікатнасці ў падаванні інфармацыі. Слова журналіста ў наш час можна прыраўняць да скальпеля хірурга. А галоўнае ў медыцыне — якраз не нашкодзіць пацыенту. А ў нашай сітуацыі — не нашкодзіць падсуднаму ці палітвязню. Многія незалежныя інфармацыйныя рэсурсы, апісваючы крымінальныя працэсы, сярод іншага даюць звесткі пра тое, прызнаў ці не падсудны сваю віну. Каштоўнасць гэтай інфармацыі на выхадзе вартая нулю. А шкоднасць ад яе можа быць істотнай і нават значнай. Бо прызнанне віны па палітычнай матываванай справе ўсё ж нейкім чынам прыніжае чалавека. А паведамляючы пра такі факт, журналіст не ведае ўсіх акалічнасцей зняволення падсуднага — палітвязняў часта катуюць у такіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF