Ніва № 25 (3501), 18 чэрвеня 2023 г.

Без адукацыі не будзе беларусаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Я злякалася, калі пабачыла праграму І Міжнароднага Дня беларускай адукацыі. Яна была настолькі разбудаванай і насычанай, што хапіла б таго матэрыялу на тры дні. Арганізатары (Беларускі дом у Варшаве, Парламенцкая група па справах Беларусі, Польская акадэмія сацыяльных і гуманітарных навук у Лондане, Аб’яднанне «АБ-БА», Універсітэт у Беластоку, Беларускі саюз у РП, Беларускі хаб «Новая зямля» ў Беластоку, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку) прапанавалі больш за дваццаць выступленняў і дакладаў, у тым ліку навуковых — словам, рыхтаваўся бясконцы марафон. Але ж на здзіў усё пакацілася гладка, цікава, жыва, ды замест стомы адчувалася прыток энергіі, хацелася яшчэ размаўляць і размаўляць...

Размаўляць пра беларускую адукацыю цяжка і дэпрэсіўна. Асабліва пасля перыяду пандэміі, калі беларуская мова як дадатковы прадмет не заўсёды была ў цэнтры ўвагі. Не менш дэпрэсіўным стала пытанне апошніх дзён — ці абавязкова вывучаць беларускую мову ў ліцэях з беларускай мовай навучання. Аказваецца, не так цяжка расхістаць беларускія адукацыйныя падмуркі, якія дзясяткамі гадоў будаваліся пакаленнямі беларускіх дзеячаў.

Калі гаварыць пра беларускую дыяспару, дык тут усё яшчэ больш складана. Толькі нямногія з 50 тысяч дзяцей беларускіх эмігрантаў, якія ходзяць у польскія садкі і школы, маюць магчымасць дакрануцца да адукацыі на роднай мове. Мова пра суботне-нядзельныя школы, якія працуюць на энтузіязме (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF