Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Малешы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У чацвер, 25 мая, у беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры, у рамках дзейнасці Таварыства «Русь» адбылася прэзентацыя кнігі «Прыход Малешы. Гісторыя і культура». Кнігу, чарговую, прысвечаную манаграфіям падляшскіх вёсак, выдаў Музей малой айчыны ў Студзіводах.

Тамаш Суліма: — Я быў вучнем Дарафея Фіёніка і з маладосці, з пятнаццаці гадоў, я пазнаваў тыя мясцовасці і цягам больш дваццаці гадоў мы спатыкаемся. Дарафей Фіёнік у Бельску, і не толькі, гэта чалавек-установа. Кніга чарговая, восьмая кніжка, з серыі гісторыі і культуры падляшскіх беларусаў. А, раней, з пакойным айцом Рыгорам Сасною я налічыў больш дваццаці такіх манаграфій. Не ўсе ўдалося выдаць, напэўна чакаюць наступныя. А зараз кніжка пра Малешы, пра тамашні прыход. Маем адміністрацыйныя адзінкі, такія як гміна, павет, ваяводства, аднак у тых часах для нашых людзей то такой адзінкай быў прыход. Можа не ўсім вядома, дзе тыя Малешы. Пра тую вёску зараз пагаворым з яе аўтарам Дарафеем Фіёнікам. Гэта сур’ёзная кніга — не якісь інфармацыйны бюлетэнь. Мне здаецца, што кніжка пісалася не год ці два, яна па сутнасці пісалася дзясяткі гадоў. Малешы — гэта такі беларускі праваслаўны астравок на захадзе Падляшша. Гэта рарытэтнае, бо столькі гадоў навокал польскія вёскі, а ўсё-такі зямля наша. Чаму лічыш, што Малешы вартыя кніжкі? І што для нас у 23-м годзе ХХІ стагоддзя, які прыклад могуць даць людзі з Малешаў?

Дарафей Фіёнік: — Ты згадаў пра тое, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF