Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

У Вовы з чамаданам, які плыве па моры (Мінскім)

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

«Мы тут увесь час сядзім на чамаданах». Гэта адна з першых фраз, якія я пачуў, ідучы з сябрамі на агароднінны рынак у Лімасоле на Кіпры. Сябры з Беларусі, якія жывуць тут ужо некалькі гадоў. Чакаем магчымасці вярнуцца на радзіму. Чакаем перамен. «Мы ждем перемен!». Як у гэтай заўсёды актуальнай песні 1985 года Віктара Цоя: Перемен требуют наши сердца, Перемен требуют наши глаза, В нашем смехе и в наших слезах, И в пульсации вен. Перемен! Мы ждем перемен!

Была субота, раненька. Яшчэ не кіпела кіпрскае веснавое цяпло. Мы паехалі на мясцовы рынак па свежую гародніну і садавіну. Я купіў дынь, трускалак і апельсінаў (Вова падказаў, якія лепшыя) і нейкія жоўтыя плады, падобныя на сліву. Выбралі мы апельсіны з тоўстай скуркай. У іх быў крыху іншы смак. Перш за ўсё шмат соку і мала мякаці. І пах. Таксама мацнейшы. Жонка зрабіла некалькі фота на рынку. Цэны на садавіну і гародніну, напэўна, ніжэйшыя, чым у нас. Мы таксама выпілі на рынку каву па-кіпрску (калі ласка, не кажыце па-турэцку, гэтым можаце пакрыўдзіць кіпрыётаў). Кава бывае ў некалькіх смаках (відах). Калі мы заказваем sketos, атрымліваем горкую каву, калі заказваем metrios — наш напой будзе падсалоджаны адной чайнай лыжкай цукру, кава glykos з вялікай колькасцю цукру. За кавай metrios мы гаварылі пра магчымасць змен. «Перамен жадаюць нашы сэрцы, Перемен жадаюць нашы вочы». Калі гэта адбудзецца? Я сказаў, што патрэбны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF