Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Юбілей арлянскіх пажарнікаў

Міхал МІНЦЭВІЧ

У пятніцу 5 мая адбылася ў Орлі вялікая пажарніцкая ўрачыстасць — павятовае святкаванне Дня пажарніка спалучанае з юбілеем 100годдзя арлянскай пажарнай каманды. Галоўнае мерапрыемства адбывалася на плошчы перад пажарным дэпо а 14й гадзіне, але дзве гадзіны раней правілася каталіцкае набажэнства ў тамашняй капліцы і гадзіну раней праваслаўнае ў царкве. Пасля царкоўнага набажэнства шэсце пажарнікаў з аркестрам на чале прайшло на пляц перад дэпо.

Запрошаных было каля ста сарака асоб — пажарнікаў дабравольцаў і прафесіяналаў. Бляск урачыстасці надаў маладзёжны аркестр з паўсоткі музыкаў з Гайнаўкі. Уся плошча «чарнела» ад пажарніцкіх гала-мундзіраў. Прысутнічалі запрошаныя прадстаўнікі пажарных улад з ваяводства і павета, святары абодвух канфесій ды траіх відных палітыкаў ад ПіСу. Мерапрыемства рэгістравала школьная камера.

У гэты дзень пасыпаліся розныя пажарніцкія вылучэнні і адзнакі. Былі супольныя здымкі з палітыкамі. Наканец святары пасвяцілі велізарны валун з замацаванай на ім металічнай памятнай табліцай у знак стагоддзя арлянскай каманды. Пасля пачастунак у банкетнай зале «Маэстра».

Зацікаўленне мерапрыемствам з боку арлянскай грамадскасці было мізэрнае — нават солтыса не было. Было б добра, калі б у той дзень звычайныя людзі сімвалічна склалі пажарнікам падзякі за іхнюю службу, за ратаванне ў небяспечных выпадках; на жаль — гэтага не было.

Пасля выканання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF