Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Мінскія выданні Міколы Гайдука

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускага празаіка, публіцыста, краязнаўца, збіральніка фальклору Міколы Гайдука (1931-1998) з Беластока пры жыцці выйшлі чатыры кнігі ў Мінску. Здаецца, больш за яго з беларускіх літаратараў Беласточчыны кніг у сталіцы Беларусі пры жыцці не выдавалася. Гэта кнігі „Трызна” (1991), „Паратунак” (1993), „Белавежскія быліцы і небыліцы” (1996) і „Песні Беласточчыны” (1997). Як бачыце, 1990-я гады для Міколы Гайдука былі даволі плённымі і мінскімі. І выдаваліся яны вельмі вялікімі накладамі. Напрыклад, наклад першай кнігі „Трызна” ў мінскім выдавецтве „Мастацкая літаратура” склаў 3900 асобнікаў. А вось „Паратунак” у мінскім выдавецтве „Юнацтва” пабачыў свет накладам ажно 12 000 асобнікаў.

Невялікага памеру, прыгожа выдадзеная кніжка Міколы Гайдука „Трызна” складаецца з 15 апавяданняў, біяграфічнай даведкі і артыкула Барыса Сачанкі „Даніна павагі і любові” пра аўтара кнігі.

З усімі апавяданнямі Міколы Гайдука ўпершыню пазнаёміўся беларускі чытач і атрымалі яны даволі станоўчы водгук. Гістарычныя творы аўтара даносілі да нас водгулле сівой мінуўшчыны нашай Бацькаўшчыны. Тэматычны дыяпазон яго гістарычнай прозы быў і застаўся нам у спадчыну даволі шырокі. Гэта і напад Батыя, і ўцёкі мясцовых князёў ад татараў, і жыццё, побыт, норавы яцвягаў, барацьба з крыжакамі, паўстанне 1861-1863 гадоў на Беласточчыне і многае іншае. „Творчасць Міколы Гайдука, — гэта даніна любові і павагі да роднага краю, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF