Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Фонд «Махнартэ» ў Махнатым

Аляксей МАРОЗ

Мастацтвазнаўца, прадпрымальнік Валянцін Сельвясюк з Махнатага з сябрамі заснавалі фонд «Махнартэ» і па-суседску свайго бацькоўскага дома, на адкупленым панадворку, арганізаваў яго сядзібу. У перавезенай з яшчэ іншага панадворка старой хаце 27 мая адбылася прэзентацыя фонду «Махнартэ» і былі намечаны напрамкі яго дзейнасці. Фонд прапануе рэзідэнцыі для мастакоў у эміграцыі, лекцыі і выставы ў вёсцы Махнатае, дзе яшчэ захоўваюцца беларуская культура і мясцовыя традыцыі.

На сядзібе фонду «Махнартэ» дамы і большасць іншых будынкаў вытрыманы ў стылі даўняй вясковай архітэктуры. Па-сучаснаму збудаванае толькі памяшканне са шклянымі сценамі і дзвярамі, якое спалучанае са старым домам 1929 года. Туды спачатку былі запрошаны госці на пачастунак. Маглі яны паразмаўляць і паглядзець прэзентаваныя на экране мастацкія здымкі з новавыдадзенай кніжкі «Людзі лесу». Гэта быў уступ да пазнейшай прэзентацыі згаданага фотаальбома журналістам Міколам Ваўранюком і мастачкай Лесяй Пчолкай, заснавальніцай архіву «VEHA», які працуе над захаваннем візуальнай гісторыі Беларусі. Яна менавіта на сядзібе фонду «Махнартэ» працавала над падрыхтоўкай да выдання часткі кніжкі «Людзі лесу».

— Дом, у якім я ўзрастаў і выхоўваўся, быў збудаваны ў 1939 годзе. Я адкупіў дом па-суседску, збудаваны ў 1929 годзе. Калі я бег праз Махнатае, затрымаў мяне знаёмы і заявіў: «Я чуў, што ты купляеш старыя дамы». Я яму адказаў, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF