Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Зрабіць кар’еру можна дзе заўгодна. Доказ гэтаму — бургамістр Міхалова Марк Назарка

Уршуля ШУБЗДА

На пачатку года бургамістр Міхалова Марк Назарка ў Бруселі падчас пасяджэння Камітэта рэгіёнаў Еўрапейскага Саюза атрымаў Узнагароду імя Паўла Адамовіча. Прэмія, якую фінансуе гэты камітэт, прысуджаецца за дзейнасць у духу салідарнасці, свабоды і роўнасці. Чым жыве бургамістр самай усходняй і папулярнай гміны ў Еўропе?

— Чула я, што па серадах прымаеце ўсіх, якія патрабуюць з вамі сустрэцца. Адкрытыя серады?

— Я жыву тут штодзень, таму маю непасрэдны кантакт з людзьмі — на вуліцы, у краме. За дваццаць гадоў маёй працы я ніколі не меў сігналаў, што жыхары маюць праблему, каб са мной сустрэцца і паразмаўляць.

— Так, нават сёння я ўжо даведалася, што Вы куплялі кветкі на рынку.

— Так? Якраз жонка купляла кветкі, а я — агародніну.

— Як Вам удаецца гэта ўсё спалучаць — праца на пасадзе бургамістра, рынак, кветкі, а пры гэтым усім Вы выплылі на міжнародную арэну.

— Скажу, што гэта ўсё адбылося выпадкова. Я ніколі не думаў пра палітыку, проста чалавек рабіў тое, што да яго належыць. Але жыццё паставіла мяне ў такім месцы, што прыйшлося атрымаць узнагароду ў Бруселі. Гэта вялікае вылучэнне, бо такія рэчы не здараюцца, што бургамістр маленькай гміны, які яшчэ не так даўно быў звычайным участковым, атрымлівае ўзнагароду ў сталіцы Еўрасаюза і пляскаюць для ўсяго Міхалова самыя важныя людзі ў ЕС. Вяртаешся з такой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF