Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Закувала зязюля на Плянтах

Міра ЛУКША

— Наша свята заўсёды збірала тысячы аматараў беларускай песні, — прыгадаў перад канцэртам старшыня Беларускага таварыства Васіль Сегень. — Нас яднае слова і месца.

Сёлетняе — 38-ае Свята беларускай культуры — сабрала шмат людзей у сонечны і ветраны парк на Плянтах у Беластоку 4 чэрвеня. На сцэне перад фантанам выступілі трыццаць беларускіх калектываў з усёй Беласточчыны, у тым ліку пераможцы чарговага выпуску Фестывалю беларускай песні. Можна сказаць, што гэта міні-агляд беларускай песні, хаця сёлета замала было датацыі для таго, каб багата сабраць усіх найлепшых з Падляшша. На пачатку канцэрта — «Мой беластоцкі край» на словы светлай памяці Алеся Барскага, які ў сваіх вершах узнёс славу айчыне і жанчыне. А на завяршэнне — «Люблю наш край», калі ўстаюць і спяваюць усе разам. Паяўляюцца і «старыя» калектывы і спевакі, і новыя адкрыцці фэсту, і гэта найбольш цешыць асабліва тых, хто ад самога пачатку прысутнічае як выканаўца і слухач у гэтым фэсце, а бываюць сярод іх і старажылы. Сярод іх ёсць і такія, што гадамі прыходзілі сюды з жонкамі і мужамі, як спадар Васіль родам з пад Белай-Падляшскай, якога светлай памяці жонка, што паходзіла з Пасек у Нараўчанскай гміне, прыводзіла на ўсе святы беларускай культуры, і тыя святы былі іх сямейным святам. Слухачы, пакуль паселі на крэселках пад сцэнай на Плянтах за прыцішанымі шмат’яруснымі фантанамі, заглядалі да столікаў з літаратурай і рукадзеллем, ставілі свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF