Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Перавозчыкі гора

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Штодзень на мяжы з Беларуссю здараюцца інцыдэнты з пераходам нелегальных эмігрантаў. З пачатку года супрацоўнікі Падляшскага аддзела памежнай аховы на мяжы з Беларуссю затрымалі 260 памагатых у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. Пад Гайнаўкай кур’ер з імігрантамі ўрэзаўся ў дрэва. У ім знаходзіліся чатыры чалавекі. Яшчэ адзін кур’ер з нелегальнымі імігрантамі трапіў у рукі памежнікаў. Паляк за рулём аўтамашыны маркі «Nissan» з гданьскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, ратуючыся ад кантролю, выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. З ім ехалі чацвёра мужчын, якія толькі што перасеклі мяжу. Усіх паклалі ў бальніцу. 5 траўня былі затрыманы пяць кур’ераў. У наваколлі Нараўкі былі затрыманы два грамадзяне Украіны, якія перавозілі агулам адзінаццаць грамадзян Афганістана. Супрацоўнікі памежнай заставы ў Баброўніках разам з паліцыяй затрымалі двух грамадзян Беларусі, якія на двух аўтамабілях перавозілі пяць афганцаў. У раёне Міхалова затрымалі грамадзяніна Украіны, які прыехаў па групу нелегальных імігрантаў. 6 мая на ўчастку службовай адказнасці памежнай заставы ў Белавежы быў затрыманы грамадзянін Латвіі. Мужчына ў мікрааўтобусе спрабаваў перавезці ўглыб Заходняй Еўропы дзесяць замежнікаў (дзевяць грамадзян Афганістана і грамадзяніна Ірака), якія раней нелегальна перасеклі польска-беларускую мяжу. Чарговае здарэнне адбылося ўвечары на трасе Гайнаўка — Белавежа. Мужчына, які перавозіў людзей, якія нелегальна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF