Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Дрэва сохне

Міраслаў ГРЫКА

Падлічана, што сярэдняя працягласць жыцця любога наземнага віду складае 2 мільёны гадоў. Выключэнне складаюць некаторыя бактэрыі, якія жывуць глыбока ў зямной кары і могуць абыходзіцца без кіслароду і сонца. Каб выжыць, яны выкарыстоўваюць электрахімічную энергію элементаў, якія знаходзяцца ў іх непасрэднай прасторы. Гэта і працаёмкае, і расцягваецца ў часе. Бактэрыі прыстасаваліся да гэтага працэсу такім чынам, што запаволілі сваё жыццё. Таму жывуць яны вельмі ляніва. Адна іх генерацыя доўжыцца ад 1000 да ... 10 мільёнаў гадоў! Куды ёй іншыя віды! Але давайце карыстацца тым, што маем. Калі выказаць здагадку, што Homo sapiens каля 300 000 гадоў, тэарэтычна наперадзе яго яшчэ шмат гадоў. За выключэннем таго, што, каб дасягнуць цяперашнюю форму, эвалюцыя знішчыла 13 відаў гамінідаў, вядомых навуцы да яе. У тым ліку неандэртальцаў і дзянісаўцаў. Аднак, верагодна, гэта мы, Homo sapiens, зжэрлі іх. Гарой нашы! На жаль, апетыт нашага віду не змяншаецца. Зараз гавораць пра шостае вялікае выміранне. Папярэдняе выміранне, якое адбылося каля 66 мільёнаў гадоў таму, калі жыццё на Зямлі амаль вымерла, не мела абсалютна ніякага дачынення ні да чалавека, ні да любога гамініда, таму што яны наогул не існавалі. Але ўжо ў шостым так! Ён есць усё, што можна пераварыць. Кожны дзень Зямля беззваротна губляе як мінімум адзін старажытны від — няхай гэта будзе расліна, жывёла або мікроб. Гэта звязана — прама ці ўскосна — са шматмільярднай і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF