Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Палітычная воля

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Адна з галоўных палітычных падзей года — саміт НАТА ў Вільні — адбудзецца толькі ў ліпені, але ўжо цяпер пра яго гавораць і пішуць досыць шмат. Напэўна таму, што гэтая сустрэча «ў вярхах» можа досыць істотна, калі не канчатковаа, паўплываць на ўсю расейскую захопніцкую вайну і нават лёс некалькіх народаў. Літва рыхтуе беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, у якіх будзе задзейнічана значная частка вайскоўцаў і розных сілавых структур суседніх дзяржаў і розных краін Еўропы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо заявіў, што ён не бачыць патрэбы свайго ўдзелу ў згаданым саміце, калі ў час гэтай сустрэчы кіраўнікоў альянсу Украіна не атрымае выразнай дэкларацыі ці нават рашэння наконт свайго сяброўства і ўдзелу ў НАТА. Такая радыкальная заява мае сваё тлумачэнне. Пакуль Еўропа і ЗША трымаюцца доўгатэрміновай стратэгіі маруднага задушэння рашызму, на галовы мірных украінскіх жыхароў падаюць расейскія бомбы, якія прыводзяць да пастаянных ахвяр, у тым ліку гібелі дзяцей. А некаторыя краіны Еўропы так баяцца Расеі, што зусім не гатовыя бачыць Украіну ў НАТА. Акупаваная Масквой Беларусь ім тым больш абыякавая.

Украіна разумее складанасць сітуацыі і не чакае шырока адчыненых дзвярэй у Паўночнаатлантычны альянс пакуль ідуць гарачыя актыўныя ваенныя дзеянні, але ёй патрэбная ясная дэкларацыя на бліжэйшую будучыню. Не чакаючы, пакуль ЗСУ выкінуць захопнікаў са сваёй зямлі, прынамсі на лінію мяжы лютага 2022 года. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF