Ніва № 24 (3500), 11 чэрвеня 2023 г.

Дыяментавыя іконы ў Галяковай Шыі

Ганна КАНДРАЦЮК

Тыя, што былі раз, то былі тры разы, — заяўляе ў сваім стылі Янэк Нічыпарук. Разам з Люцынай Сегень вядуць яны агратурыстычную дзейнасць у Галяковай Шыі. Мясціна прытыкае да сцяны Белавежскай пушчы і сама сабой ужо напамінае турыстычны, дагледжаны квартал. Месца можна прадставіць як прыклад пазітыўнай трансфармацыі беларускай вёскі ХХІ стагоддзя. І рэдкая рэч: цэны ў пансіянаце не з космасу, а па кішэні звычайным людзям.

— А што яшчэ, апрача чыстага паветра, прапануеце? — пытаю ў гаспадара, які абводзіць мяне па зялёнай аграсядзібе продкаў, якую ён густоўна адрамантаваў сваімі рукамі. У такі дзень як сёння госці хочуць выседжваць на панадворку — не прыдумаць нічога лепшага ад старога лесу, што кладзецца на іх драўляную сялібу цёмна-зялёным ценем, якую так і назвалі: «Лясной дачай». Пра тое, што тут будзе працаваць пансіянат, вырашыла Люцына, якая яшчэ жывучы ў Лазіцах, уцягнулася ў справу агратурызму. Ёй падабаецца сустракаць прыезджых людзей і гатаваць ім рэгіянальныя прысмакі, таксама з грыбоў і дзічыны, а калі жадаюць — паказаць месцы звязаныя з культурай рэгіёна, як Крыначку з царквой і гаючай крыніцай.

Эва Марыя Адамская — прыклад гасцей, якія штогод вяртаюцца ў «Лясную дачу». Яна — пазнанянка, па прафесіі псіхолаг, медыятар, адкрылася тут на мастацкую творчасць.

* * *

— Адкуль думка, каб наладзіць вернісаж у Галяковай Шыі? Нечага падобнага не было ў гісторыі вёскі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF