Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

Фестываль пявучай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З 25 па 28 мая праходзіў у Беластоку XLII Фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2023», ладжаны гайнаўскім Фондам «Царкоўная музыка». Сёлета ў мерапрыемстве паказалася адзінаццаць хароў з трох кантынентаў. Фестываль праходзіў пад ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэчы Паспалітай Анджэя Дуды і пад мастацкім Звязу польскіх кампазітараў.

Сёлетні фестываль асаблівым чынам ушанаваў 90-ю гадавіну з дня нараджэння Кшыштафа Пэндэрэцкага (1933-2020), выдатнага польскага кампазітара і шматгадовага мастацкага заступніка фестывалю. У фае Беластоцкай оперы і філармоніі па вуліцы Падлеснай, 2 была адкрыта адмысловая выстава «Маэстра Пэндэрэцкі і фестываль». Дзеля ўшанавання юбілею інаўгурацыйны канцэрт «Сакрум Усходу і Захаду ў музыцы Кшыштафа Пэндэрэцкага» даў хор Нацыянальнай філармоніі з Варшавы. У канцэрт былі ўключаны таксама творы царкоўнай музыкі брытанскага кампазітара Джона Тэвенера, які адышоў у вечнасць дзесяць гадоў таму.

І яшчэ адзін далікатны юбілей: прагучала таксама «малітва Падляшша XVI стагоддзя, якая захавалася да нашага часу дзякуючы створанаму 425 гадоў таму бясцэннаму Супрасльскаму ірмалою», — заявіў ініцыятар і дырэктар Фестывалю Мікола Бушко. «Гэты твор заспяваюць прадстаўнікі Вольнай Беларусі. Бежанцы з гэтай краіны ўпершыню ў Польшчы ў ходзе Фестывалю выканаюць канцэрт царкоўнай музыкі выключна аўтарства беларускіх кампазітараў, творы якіх гадамі былі ігнараваны, ці так як цяпер у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF