Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

21 траўня — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі

(лук)

Дзень салідарнасці з палітзняволенымі адзначаецца беларускай дэмакратычнай супольнасцю 21 траўня. Праблема палітзняволеных у Беларусі з часам толькі ўзмацняецца: іх колькасць бесперапынна расце, жанчын і мужчын утрымліваюць у нечалавечых умовах, некаторых з іх катуюць і збіваюць, не аказваюць належнай медычнай дапамогі. У месцах зняволення на іх аказваецца ціск і парушаюцца правы: абмяжоўваюць у праве на абарону і праве на перапіску, пазбаўляюць перадач і спатканняў з роднымі, прыцягваюць да цяжкай працы. Паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», цяпер у Беларусі ў турмах знаходзіцца больш за 1520 палітвязняў, па іншых дадзеных — 1700 чалавек, сярод іх лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і польскі журналіст Анджэй Пачобут. Два гады таму ў шклоўскай калоніі № 17 пры нявысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Вітольд — вядомы актывіст з Бярозаўкі, якога ў закрытым рэжыме асудзілі да пяці гадоў зняволення за падзеі 2020 года. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію. 21 траўня 2021 года, на 244-ы дзень свайго зняволення, палітвязень Вітольд Ашурак раптоўна памёр у калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення мужчына на здароўе не скардзіўся. Менавіта Вітольд быў першым, хто ў лісце распавёў пра масавую пазнаку палітвязняў у калоніях жоўтымі біркамі. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF