Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

У Варшаве ў Прэзідэнцкім палацы прайшла сустрэча ў справе беларускамоўных школ у Польшчы

Беларускае Радыё Рацыя

У чацвер у Варшаве па ініцыятыве канцылярыі прэзідэнта Польшчы адбылася сустрэча, прысвечаная функцыянаванню беларускіх школ у Польшчы. У сустрэчы з кіраўніком Канцылярыі Прэзідэнта Польшчы міністрам Гражынай Ігначак-Бандых і міністрам Войцехам Каларскім удзельнічалі дырэктар Другога агульнаадукацыйнага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім з беларускай мовай навучання Андрэй Сцепанюк, дырэктар ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа і прадстаўнік Цэнтра беларускай культуры Анатоль Вап.

Сустрэча была канструктыўнай — кажа Яўген Вапа: — Размовы пра юрыдычную сітуацыю, звязаную з двума ліцэямі і інтэрпрэтацыі законаў Кураторыя і Міністэрства адукацыі і навукі наконт абавязковага навучання ўсімі вучнямі гэтых ліцэяў беларускай мове і таксама здаванне экзаменаў на атэстат сталасці — гэта ўсё тлумачылі менавіта дырэктар Сцепанюк з Бельскага белліцэя і дырэктар Ігар Лукашук з Гайнаўскага белліцэя. «Мы з Анатолем Вапам як прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы распавялі пра атмасферу, якая склалася ў сувязі з гэтай сітуацыяй», — дадае Яўген Вапа: — Гаварылі пра тое, што гэта выклікае таксама вялікую занепакоенасць усёй нашай нацыянальнай меншасці, і лічым таксама, і дырэктары, што варта вярнуцца і трымацца старой традыцыі, якая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF