Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

«Поўня» Міхала Андрасюка па-польску

Аляксей МАРОЗ

У Гарадской публічнай бібліятэцы ў Гайнаўцы 11 мая адбылася прэзентацыя кнігі мастацкай прозы Міхала Андрасюка «Поўня» ў перакладзе Марціна Рэмбача на польскую мову, якую выдаў Фонд «Суседзі». Гэта была другая сустрэча, па беластоцкай, у якой было запрэзентавана польскамоўнае выданне. Раман «Поўня» на беларускай мове быў выдадзены Праграмнай радай Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» ў 2018 годзе. За яго Міхал Андрасюк атрымаў узнагароды. «Поўня» здабыла прызнанне чытачоў Польшчы, Беларусі і іншых краін.

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы чатыры гады таму адбылася першая прэзентацыя напісанай па-беларуску кнігі мастацкай прозы Міхала Андрасюка «Поўня».

— Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая «Поўня» Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваёй лёсавызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні наконт свету бачанага і нябачанага. Поўня празаічнага таленту Міхала Андрасюка раскрываецца перад намі, — напісаў у кнізе «Поўня» Яўген Вапа, старшыня Праграмнай рады Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», выдавец кнігі.

— Мая кніга не прытрымліваецца часу, прасторы і законаў жыцця і смерці. «Поўня» таксама пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF