Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

Усякае зелле! (ч.6)

Ганна КАНДРАЦЮК

Нечаканая смерць Тацяны пад капытамі адразу наклікала падазрэнні і здагадкі, хаця ніхто той трагедыі не спалучаў з Фядорай — між імі была дружба, што вадой не разліць.

— І гэта не так, што конь горшы за чалавека, што ў жывёлы няма душы, — працягвае змрочны расказ Зося. — Мы ўсе, і людзі, і звяры пад покрывам божым. Распрогся і патаптаў капытамі, каб кіпнула і больш не шкодзіла, не псавала крыві людзям. Данесці, здрадзіць кампанію, раз што паскудная справа, гэта і Богу не міла. Раней той жа самы конь яе п’яную-ўкалыханую сам дамоў прывозіў, бо ведаў дарогу...

— А што гэта значыць «падаць на тры царквы»? — пытаю ў жанчыны.

— Сёння гэтага ўжо няма, а раней часта такое рабілі, — сама Зося такога не зрабіла б, хутчэй наняла бы дэтэктыва, каб той вынюхаў і разведаў, хто ўсяму вінаваты.

— Але тады пра дэтэктываў не ведалі, — дадае.

Фядора не магла дараваць! Як гэта магчыма? Яна гатова душу аддаць — а тут яе абдзіраюць з годнасці, міліцыю на яе насылаюць. Каму яна на мазоль наступіла? Ад здагадак сохла галава, таму за намовай свякрухі рашыла закупіць у трох цэрквах малебен «за ўразуменне врагоў відзімых і невідзімых». Ну, каб таму, што ёй пашкодзіў, Бог розум вярнуў і прывёў да пакаяння і одуму. Грэх жа іншым пакасць рабіць!

— Вядома, грэх... — дакідаю свае тры грошы, хоць тое, што здарылася з Тацянай, для мяне загадка і кашмар.

— І трэба, каб адначасова ў трох цэрквах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF