Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

Зміцер (Памяці Зміцера Кісяля. Да 60-годдзя з дня нараджэння)

РЭДАКЦЫЯ

Шэсцьдзесят гадоў. Тыя, хто наблізіўся да гэтай лічбы, ужо разумеюць, наколькі маладым і патрэбным у гэты век адчувае сам сябе чалавек. Можа фізічныя сілы ўжо не тыя, але інтэлектуальны, а яшчэ больш творчы патэнцыял толькі пачынае стабілізавацца.

І міжволі задумваешся, а колькі мог бы зрабіць сёння Зміцер Кісель для рэалізацыі сваёй светлай мары, каб жыў. Бо нават у часы сваёй спеласці, і яшчэ раней, у дні юнацкага нецярплівага парыву, яго дзейнасць была настолькі асэнсаванай і мэтна скіраванай выключна на адну дарогу, прысвечанай рэалізацыі дакладна адной галоўнай мэты, нібыта ён ведаў, што не мае часу раскідвацца на эксперыменты і паралельныя справы. Нібыта знаў, што пакіне нас маладым...

А можа ён выканаў галоўнае?! Таму і пайшоў...

Дарога яго дзейнасці была простай і зразумелай. І імя ёй — Беларускасць.

Што б ён не рабіў, ці пісаў артыкул у тыднёвік беларусаў Польшчы „Ніва”, ці праводзіў пасяджэнне гарадзенскай філіі БАЖу, якую пэўны час узначальваў, ці ўзіраўся на лес рук сваіх прыхільнікаў, якія вылучалі яго кандыдатам у дэпутаты маладога беларускага парламента, ці стаяў з бела-чырвона-белым сцягам на магіле Ларысы Геніюш, ці выступаў на мітынгу перад вялікім натоўпам, або сіратліва трымаў у руках плакат у абарону беларускай мовы — уся яго дзейнасць была прысвечаная Беларускасці.

Нават калі выпіваў з кімсьці, і тады галоўнай тэмай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF