Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

Псаванне дзюб

Міраслаў ГРЫКА

Я гляджу на карту Галапагас — Чарапашых астравоў... Гэта калекцыя са ста вялікіх і больш за сотню меншых астравоў і даволі маленькіх астраўкоў, раскіданых на плошчы больш за 8 тысяч квадратных кіламетраў. Для параўнання, плошча Падляшскага ваяводства ў два з паловай разы большая і складае 20 тысяч км2 з хвосцікам. Гэта шмат? У глабальным маштабе, вядома, не. Аднак, улічваючы культурныя, ментальныя, моўныя і нават цывілізацыйныя адрозненні жыхароў крайніх частак ваяводства, здаецца, што іх раздзяляе тая самая адлегласць, якую пераадолеў Хрыстафор Калумб, каб адкрыць новы і невядомы свет. І ў адзін бок яму спатрэбілася больш за паўгода. І тое душэўнае ўзрушэнне, якое ён перажыў пры сутыкненні з цывілізацыйнымі і маральнымі адрозненнямі карэннага насельніцтва, несумненна, супадала з яго здзіўленнем багаццем і разнастайнасцю прыроды, іншымі чым у Старым Свеце. Выдумаў я новую адзінку вымярэння — «мерка Хрыстафора Калумба». Мерай аддаленасці Старога Свету ад Амерыкі з’яўляецца адзін Хрыстафор Калумб — 1KK, які складаецца з трох элементаў: адлегласці, часу і культурнай і/ці прыроднай разнастайнасці. Напрыклад, Курпі Зялёныя, адміністрацыйна аднесеныя да Падляшша, і яго ўсходняя частка ўздоўж мяжы ад Саколкі, праз Баброўнікі, Гарадок і Гайнаўку да Бельска-Падляшскага, раздзяляе... Ну, можа, не 1КК, але чвэрць гэтага! Для параўнання, каштоўнасць КК паміж Польшчай у Еўрасаюзе і Беларуссю пры ўладзе ашалелага Лукашэнкі складае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF