Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

Час герояў і здраднікаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Беларусь зноў перажывае вельмі трагічную і няпростую старонку ў сваёй шматпакутнай векавой гісторыі. Апошнія трыста гадоў дык увогуле мы ходзім як па нейкім зачараваным коле і чарговы раз трапляем у пастку няшчасцяў і фатальнай залежнасці ад палітычнай волі іншых. І чарговы раз на нашу зямлю прыйшла вайна. На тэрыторыі Беларусі пакуль не падаюць бомбы і не разрываюцца снарады. Але не выключана, што ўсе гэтыя разбуральныя спадарожнікі вайны са шматлікімі ахвярамі прыйдуць самым бліжэйшым часам. Бо ўсё роўна Беларусь Масквой уцягнутая ў гэтую вайну як суагрэсар. І нават калі ўявіць аптымістычны сцэнарый завяршэння вайны, якую вядзе Масква супраць Украіны, беларусам яшчэ дзесяцігоддзямі давядзецца аднаўляць прыязныя стасункі з украінцамі, якія былі раней, да 2022 года. «Кругавая парука мажа як сажа» — як спявалася ў адным папулярным рок-хіце. І аднавіць ранейшае сяброўства сапраўды блізкіх па гісторыі народаў будзе вельмі няпроста. Пры песімістычным жа сцэнарыі вайна напоўніцу прыйдзе на беларускую зямлю. Хоць у гібрыдным выглядзе яна прыйшла ў Беларусь ужо даўно. І ўсіх, хто зараз знаходзіцца за кратамі прамаскоўскага лукашэнкаўскага рэжыму, трэба лічыць ваеннапалоннымі. Тысячы палітвязняў, пазбаўленых волі, якіх рэжым кінуў за краты і калючы дрот, якраз ёсць менавіта ваеннапалоннымі. Але ж ніхто ў свеце з палітычных сілаў не хоча прызнаваць Беларусь акупаванай краінай. Не вельмі да гэтага статусу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF