Ніва № 23 (3499), 4 чэрвеня 2023 г.

Лёс і лес — у прысценку Белавежскай пушчы

Міра ЛУКША

Яна спявае, размаўляе і сніць на мове дзяцінства — на старажытным падляшскім дыялекце з Кутлоўкі. Чарговая кніжка Ганны Кандрацюк — падарожжа праз час і прастору. Новыя межы дзялілі і дзеляць пушчанскі народ. Як яны — пушчанскія людзі, раздзелены межамі, жылі, давалі сабе рады пад нябеснымі крыламі і думалі — прыгадвае пушчанская Гандзя ў зборніку пра іхнія лёсы «У прысценку старога лесу». Асабліва жанчыны — дзяўчаткі, паненкі, матулі, сёстры, бабулі, хросныя матулькі. Такія як яна сама, дачка Марыі. Кніга пачынаецца Гандзіным сном, які прадказвае і тлумачыць, не наўпрост, але накіроўвае яе ў дарогу на пушчанскія сцежкі, які лучаць, вядуць неўтаймаваную вандроўніцу да людзей. Тыя раскрыюць перад ёю душу, паспавядаюцца, адслоняць свае незагойныя раны і быццам бы зажыўшыя шрамы, лініі жыцця на далонях. Тыя лініі лёсаў — як каранастае і кароністае дрэва — такое на вокладцы кнігі. Гэтак адчулі і рэдактары з «Нівы», на старонках якой амаль трыццаць гадоў занатоўвае Ганна сляды і адбіткі сваіх вандровак, і «Ніва» з гонарам падрыхтавала яшчэ адну знакавую кнігу, і з такім сімвалічным выглядам. І яшчэ раз запрапанавалі гэтую кнігу чытачам, якім цікава і яна, і сама гераіня-аўтарка, на аўтарскай сустрэчы, 24 траўня.

Прэзентацыя кнігі Ганны Кандрацюк адбылася ў гэты раз у клубе насупраць старадаўняга палацавага парку Браніцкіх, дзе вольна, хоць штучна растуць векавыя дрэвы — у нефармальным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF