Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

Храмы Божай Мудрасці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

«Першым варункам на шляху вызвалення чалавека ў напрамку праўды, значыць пазнання паходжання і прычыны ўсяго, з’яўляецца навука, як можна сёння тлумачыць словы Хрыста: Калі будзеце трымацца Слова Майго, станеце сапраўды Маімі вучнямі і пазнаеце праўду, а праўда вас вызваліць. (...) Другім варункам чалавечай свабоды з’яўляюцца веды, якія дае Божая Мудрасць, і яны выразна адрозныя ад мудрасці чалавечай...» — піша грэчаскі багаслоў Нікалаас Ксіоніс ва ўводным слове да альбома «Агія Сафія». Значыць — так прынамсі я разумею — вучоны мудрагеліста паўтарае вядомае выказванне ягонага слаўнага старажытнага суайчынніка Сакрата: Ведаю, што нічога не ведаю.

Чалавек увесь час пхаецца да Нябёс, намагаючыся схапіць Boga za nogi, як гаворыць польскае выслоўе. Не толькі багасловы словам, але і дзелавыя рупліўцы чынам. Напрыклад, будаўніцтвам храмаў — чым большых, тым бліжэйшых да Нябёс.

Згаданы вось альбом, прэзентацыя польскамоўнага выдання якога адбылася 13 мая ў Супрасльскай акадэміі, абнародавае прафанам вось такія спробы канкрэтнага чалавечага імкнення ў Вярхі. Паказаны ў ім храмы пабудаваныя для велічання Божай Мудрасці па амаль усім свеце. Першым у шарэнзе сабор Агія Сафія ў Канстанцінопалі-Стамбуле...

З альбома: «Калі Канстанцін Вялікі (306-337) перанёс сталіцу Рымскай Імперыі на тэрыторыю старажытнай Візантыі і заснаваў Новы Рым (330 г.) — горад, які меў быць названы яго імем, то вядома, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF