Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

Ці меншасці ўжо ведаюць, што рабіць з меншымі грашыма?

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

«Высока ацэньваюцца інавацыйныя задачы, якія пашыраюць спектр дзейнасці па абароне, развіцці і захаванні культурнай самабытнасці нацменшасцей. У кантэксце вышэйсказанага варта адзначыць, што ў публічнай прасторы назіраецца зніжэнне цікавасці да друкаванай прэсы на карысць лічбавай інфармацыі. Таму міністр унутраных спраў і адміністрацыі заахвочвае арганізацыі, якія працуюць у інтарэсах меншасцей, актывізаваць сваю дзейнасць па алічбоўцы матэрыялаў, якія яны публікуюць, што дазваляе істотна скараціць выдаткі».

Паважаныя нацыянальныя меншасці. Гэта вытрымка з адказу на запыт пад нумарам 39 412 дэпутата Адрыяна Зандберга і групы дэпутатаў (дэпутаткі Магдалены Беят, дэпутата Мацея Канечнага, дэпутаткі Дар’і Госэк-Папёлек і дэпутаткі Марцэліны Завішы) адносна фінансавання культурнай дзейнасці нацыянальных і этнічных меншасцей у 2023 г. Яны былі адрасаваныя міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі. У прыватнасці, гаворка ішла аб змяншэнні фінансавання культурнай дзейнасці нацыянальных і этнічных меншасцей у Польшчы. Такі адказ даў намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Блажэй Пабожы. У гэтай інтэрпеляцыі былі пералічаны (скарочаныя назвы) «Часопіс», «Ніва», «Сяброўская бяседа», «Бардаўская восень».

Нагадаю толькі, што за апошнія дзесяць гадоў гэтыя датацыі ў рэальным выражэнні (у памеры мінімальнага заробку) зменшыліся на 5104,26 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF