Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

Невядомы артыкул Гальяша Ляўковіча

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Гэты артыкул слонімскага паэта, перакладчыка, краязнаўцы Гальяша Ляўковіча (Гальяша Леўчыка) знайшоўся невыпадкова. У адным з яго апублікаваных лістоў ёсць згадка пра дасланую перад прысудам кіраўніцтву Беларускай сялянска-работніцкай грамады карэспандэнцыю ў польскамоўную газету „Віленскі кур’ер” („Kurjer Wileński”)1. Але ўкладальнікі кнігі твораў Ляўковіча з нейкай прычыны яе не сталі шукаць (пры гэтым артыкулы ў польскамоўным „Віленскім аглядзе” („Przegląd Wileński”) праігнараваны не былі). Прысуд па справе Грамады быў агучаны 22 траўня 1928 года. Публікацыя Гальяша Ляўковіча знайшлася ў нумары „Віленскага кур’ера” ад 6 траўня2. Артыкул «Нетры „Грамады”» („Podłoże «Hramady»”) апублікаваны пад рубрыкай «Вольная трыбуна» („Wolna Trybuna”). Назву відавочна дала рэдакцыя. Яна пісала ў кароткай прадмове: „У сувязі з артыкулам п[ана] Станіслава Бжастоўскага, змешчаным у № 93 „Віленскага кур’ера”, атрымалі мы з Варшавы ад п[ана] Ляўковіча ліст, які ніжэй падаем у якасці дыскусійнага артыкула”.

З яго вынікае, што Гальяш Ляўковіч быў добрым публіцыстам, арыентаваўся ў тагачаснай палітыцы, апантана абараняў беларускія нацыянальныя інтарэсы.

Сяргей Ёрш

Шаноўная Рэдакцыя

„Віленскага кур’ера”!

Таму што Ш[аноўная] Рэдакцыя, выказваючы сваю гасціннасць артыкулу п[ана] С. Бжастоўскага, адзначае: „што яго пазіцыя не цалкам адпавядае пазіцыі Рэдакцыі” і лічыць, „што судовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF