Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

Часопісу „Беларускі летапіс” — 90 гадоў

Сяргей ЧЫГРЫН

Люблю чытаць і перачытваць заходнебеларускі культурна-грамадскі і літаратурны часопіс дэмакратычнага кірунку „Беларускі летапіс”, якому сёлета ў траўні спаўняецца 90 гадоў з дня выхаду першага нумара.

Часопіс „Беларускі летапіс” пачаў выдавацца з 1933 года на беларускай мове ў Вільні. Да снежня 1936 года ён выходзіў пад назвай „Летапіс Таварыства беларускай школы”. Выйшла з друку ўсяго 19 нумароў, некаторыя нумары былі здвоеныя: чатыры нумары выйшлі ў 1933 годзе (№ 1 — май, № 2 — чэрвень-ліпень, № 3-4 — жнівень-верасень, № 5-6 — кастрычнік-лістапад) і два часопісы ў 1936 годзе (№ 1-3 — студзень-люты-сакавік, № 4-8 — красавік-жнівень). Са студзеня 1936 года па 1939 год часопіс пачаў выдавацца пад назвай „Беларускі летапіс” (1936-1937 гады: № 1 — снежань, № 2-3 — студзень-люты, № 4 — сакавік, № 5 — красавік, № 6-7 — май-чэрвень, № 8 — ліпень, № 9 — жнівень, № 10-11 — верасень-кастрычнік). 1938 год: № 1 — красавік, № 2 — май-жнівень, № 3 — верасень, № 4-5 — кастрычнік-снежань. 1939 год: № 1 — жнівень верасень). У 1934-1935 гадах часопіс не выдаваўся зусім з за рэпрэсій польскіх улад.

„Беларускі летапіс” быў заснаваны як орган Таварыства беларускай школы групай дзеячаў ТБШ Рыгорам Шырмам, Сяргеем Паўловічам і Феліксам Стацкевічам. У рэдакцыю ўваходзіў і паэт Максім Танк.

Пра што пісаў часопіс у тыя гады? Найперш, ён асвятляў культурна-мастацкае і літаратурнае жыццё ў Заходняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF