Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

У Янкі Несцерука на дні нараджэння!

Уршуля ШУБЗДА

«Больш буслоў чым людзей», — гавораць жыхары вёскі Сакі ў Бельскай гміне. Папраўдзе, такой колькасці бусліных гнёздаў у адной вёсцы не знойдзеце нідзе. Жыхары Сакоў падрыхтавалі толькі колы, каб неяк прывабіць любімых птушак — атрымалася! На кожным электрычным слупе ўжо водзяцца малыя бусляняты. Бабулькі, седзячы на драўлянай лавачцы, паказваюць колькі засталося пустых хат. Калі добра паразмаўляць, то яны рады аддаць і хату, і агарод узамен за «дахаване» да смерці. «Мне ўжо многа не засталося, бо хутка мне дзевяноста», — кажа адна з іх. «Хто б хацеў старога чалавека», — смяецца сусед, які ўвесь час прыглядаўся на святліцу, пад якой зараз мела пачацца вясковае свята.

«Бабулю з дзвюма хатамі!? Бяру», — адказваю і таксама накіроўваюся ў бок святліцы, дзе ўжо абяцалі дармовае піва. Быў не толькі той напітак, але і шмат падляшскіх далікатэсаў, якія могуць ацаніць толькі знатакі сапраўднай бяседы. А да гэтага мяса, каўбасы, пірагі, суп, бігас... адным словам — усё. Такога напэўна не бачыў сам Міцкевіч, калі апісваў застолле ў славутай эпапеі «Пан Тадэвуш», бо ў Сапліцаве не было свінні, а ў Саках была! І хаця мясцовая солтыс Барбара Гонсёр хвалявалася, што ніхто ўсяго гэтага не з’есць, то гледзячы на колькасць людзей, якія прыйшлі павіншаваць Янку з днём нараджэння, магчыма пачала хвалявацца, ці ўсяго хопіць.

Не толькі ежа ўражвала, але і выступы мясцовых калектываў. Самае цікавае, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF