Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

Усё жыццё працаваў у карысць вёскі і яе жыхароў (ч. ІV)

Аляксей МАРОЗ

— Пасля завяршэння вучобы ў Пачатковай школе ў Старым Корніне Вы прадоўжылі адукацыю ў Бельску-Падляшскім.

— Так, з 1972 па 1976 год я вучыўся ў Тэхнікум сельскагаспадарчай бухгалтэрыі, якое знаходзілася ў Сельскагаспадарчай школе ў Бельску-Падляшскім. Тады няпроста было паступіць на гэтую спецыяльнасць, паколькі на адно месца было пяць кандыдатаў. Аднак я паступіў і паспяхова закончыў там вучобу. Выпускніку з такой спецыяльнасцю можна было знайсці працу блізка дома і я такой магчымасцю пакарыстаўся. Стаў працаваць у Сельскагаспадарчым кааператыве ў Чыжах. Спачатку прынялі мяне на некалькі месяцаў на практыку, паколькі тады былі такія ўмовы працаўладкавання. Я зарабіў тады невялікія грошы, але дырэктар спраўдзіў маю падрыхтоўку і прыняў мяне на пастаянную працу. Стаў я там спецыялістам па справах планавання і эканомікі. Гэта адпавядала маёй адукацыі і я, між іншым, рабіў аналізы эфектыўнасці працы.

— Як доўга Вы там працавалі?

— У Чыжах я перапрацаваў каля двух гадоў, а ў 1978 годзе прызвалі мяне на двухгадовую вайсковую службу. Спачатку праходзіў абучэнне ў Любліне, пасля служыў у Войсках тэрытарыяльнай абароны ў Седльцах. Быў камандзірам атрада, а пасля ўзвода і нават даслужыўся звання старшага капрала. Пазней я правініўся і хацелі мяне панізіць у званні, але гэтага не зрабілі і так я застаўся старшым капралам да канца. У 1980 годзе я вярнуўся на працу ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF