Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

Усякае зелле! (ч.5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Бабка Гапка не памятае, калі дакладна ў іх вёсцы Лявонавых перахрысцілі на Тацяніных. Усё з за нашумелай славы братавой пісара Міхаля, уласніка другой чорнай кнігі. Мова пра тую Тацяну, якую ў пятнаццаць гадоў аддалі замуж за інваліда з добрай пенсіяй.

— Радня палакомілася на грошы, вось што, — мяркуе Гапка, — бо апрача ветэранскай пенсіі брат, пакуль яго дэпартавалі з Канады, дасылаў Максіму долары. Сказалі, ідзі за старога, зажывеш як барыня. А як гуляці захочаш, то ён жа без нагі, не дагоніць цябе...

Тацяна паслухала бацьку і братоў, яшчэ беспамылкова адчытала іх намёкі. Два тыдні пасля свайго вяселля драпанула з хаты. Якраз праз вёску пераязджалі цыркавыя камедыянты ды спыніліся ў іх гасціннай вёсцы. Прыгажуню Тацяну, яшчэ шакіраваную пасляшлюбнай ноччу, прыкмеціў цыркавы пажыральнік агню, які з ходу распаліў сэрца маладой жонкі і пацягнуў яе з сабой у дурную, нязведаную прыгоду і дарогу. І ёй гэта падабалася. Ой як гарэла тады душа і свярбела кроў.

— Той Максім нічога не рабіў, толькі сядзеў на камяні і дзесьці глядзеў пустымі вачыма, — дадае баба Гапка. — А ўжо, калі яна вярнулася з таго цырку, нават не адлупцаваў як мужык, не накрычаў. Усё ёй дараваў! Любіў крэпка, быццам счаравалі старога слупеня.

— Ці доўга Тацяна вандравала з цыркам?

— Як уцякла летам, то да Піліпаўкі валачылася, — тут расчараваная баба Гапка зноў моршчыць нос — А пасля вярнулася, як тая кур..., з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF