Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

Уяўны хворы?

Міраслаў ГРЫКА

Нейкі добры чалавек купіў некалькі гадоў таму невялікі ўчастак зямлі пасярод вёскі, дзе я жыву, з больш чым двухсотгадовымі ліпамі. Ён іх усе ўгробіў. Хацеў пабудаваць на іх месцы дом. Але будавацца не спяшаўся. Я не сумняваюся, што гэты чалавек добры. Большасці з нас можна прыпісаць гэтую рысу. Спытаюся, аднак, хто кепскі? Ну, кожны, хто праяўляе бесклапотнасць, якая паходзіць ад бяздумнасці, што, у сваю чаргу, спрыяе невуцтву. І ад гэтага вельмі блізка да пыхі і ганарыстасці. Думаю, усім вядомае такое эгаістычнае стаўленне. Вернемся да мёртвых ліп... Кожнае старое дрэва само па сабе з’яўляецца асяроддзем пражывання. Незлічоная колькасць відаў — ад бактэрый і грыбоў, праз насякомых і дробных амфібій да птушак — знаходзіць у ім, на ім і пад ім найбольш спрыяльныя ўмовы для жыцця, якія з’яўляюцца асновай біялагічна збалансаванага мікрасвету і спрыяюць біяразнастайнасці, неабходнай для выжыванне чалавечага віду. Экалагічная дзірка пасярод вёскі выклікае сумную асацыяцыю з востравам Пасхі, які першапачатковыя жыхары літаральна здзерлі да вулканічных парод з лясоў, а затым з урадлівай глебы, вядомым каменнымі галовамі, звернутымі ў бок ад бясплоднай зямлі. Гэта метафара знішчэння, якое прынёс сабе чалавек. Экалагічная дзірка пасярод маёй вёскі такі востраў у мікрамаштабе. Экалагічных актывістаў, якія прыкоўваюць сябе да старых дрэў, каб абараніць іх ад неабгрунтаванай высечкі, на Падляшшы з сарказмам называюць «шалёнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF