Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

З надзеяй на справядлівасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

21 траўня ў многіх гарадах Усходняй Еўропы і розных месцах усяго свету прайшлі акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, з тымі людзьмі, якія апынуліся за кратамі і калючым дротам у розных кропках роднай краіны. Чаканне іх вызвалення расцягнулася ўжо на гады.

Змаганне за вызваленне Беларусі можа яшчэ расцягнуцца на гады, не ўсе мы можам дажыць да «залацістага яснага дня» вольнасці нашай краіны, але ўжо зараз абавязак дэмакратычнай супольнасці падрыхтаваць як мінімум два законапраекты, якія ў значнай ступені павінны аднавіць справядлівасць у дзяржаве. Для таго каб, пакараць злачынцаў, якія здзяйсняюць маштабныя рэпрэсіі ў Беларусі — у міліцыі, пракуратуры, следчых камітэтах, спецслужбах, судах, пенітэнцыярных установах дастаткова і цяперашніх артыкулаў дзейснага Крымінальнага кодэксу. Для гэтага пасля вызвалення Беларусі трэба проста выконваць існае заканадаўства. Але для таго, каб сітуацыя першай чвэрці XXI стагоддзя больш не паўтарылася, у заканадаўства патрэбна закласці і іншыя механізмы, якія дазволяць перажыць краіне гэткі юрыдычна-псіхалагічны катарсіс.

Новымі законамі ў новай Беларусі павінны стаць «Закон аб люстрацыі» і «Закон аб палітычна рэпрэсаваных». Прыняць іх можа альбо першы пераходны ўрад, альбо першы парламент, абраны на свабодных выбарах. Але распрацаваць як мага падрабязней абодва законапраекты трэба ўжо зараз. Зрабіць гэта можа адмысловая камісія, у якую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF