Ніва № 22 (3498), 28 мая 2023 г.

Уршуля Шубзда на Бацькаўшчыне колеру зямлі

Міра ЛУКША

У Саколцы прайшла прэзентацыя кнігі Уршулі Шубзды „Бацькаўшчына колеру зямлі”. Імпрэза адбывалася ў межах акцыі Ноч музеяў, пад назвай „Па-свойму”, які наладзіў Сакольскі асяродак культуры сумесна з Музеем Сакольскай зямлі, які засноўваў старэйшы калега журналісткі з «Нівы» Мацей Канапацкі, таксама філолаг, краязнаўца і радыёжурналіст.

— Мяне гэта вельмі цешыць, што я магла прыехаць і крыху распавесці пра сваю кнігу, якую прысвяціла Сакольшчыне — рэгіёну і людзям, якія часам называюць сябе чарнарусамі. Цешуся, што прыйшлі тыя асобы, якія сапраўды ангажуюцца ў тое, каб падтрымліваць дух Сакольшчыны. Яны ўсе ўключаюцца ў грамадскія акцыі, якія маюць на мэце падтрымку мясцовай культуры. Кнігу «Бацькаўшчына колеру зямлі» выдала Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», у якой бібліятэцы ўжо пару дзясятак кніг самых цікавых матэрыялаў па гісторыі і краязнаўстве роднага краю, сабраных, запісаных і напісаных ніўскімі рупліўцамі на роднай ніве. Я вельмі ўдзячная «Ніве» і рэдактару Яўгену Вапу за тое, што кніжка выйшла ў двух графічных варыянтах. Я атрымала ад пераплётчыка Станіслава Славінскага гадавыя падшыўкі даваеннай каталіцкай «Хрысціянскай думкі», надрукаванай беларускай лацінкай. Вельмі многа чытачоў з Сакольшчыны выпісвала выдаваную ў Вільні каталіцкую газету. Чытачы з Сакольшчыны таксама актыўна ўдзельнічалі ў выдаванні «Хрысціянскай думкі», дасылаючы карэспандэнцыі з роднай старонкі. Газета (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF