Ніва № 21 (3497), 21 мая 2023 г.

Набліжаецца Фестываль пявучай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

10 мая адбылася ў Беластоку прэс-канферэнцыя, дзе кіраўніцтва Фестывалю царкоўнай музыкі пазнаёміла з набліжаючымся мерапрыемствам.

Мікола Бушко: — XLII выпуск фестывалю гэта працяг нашай ідэі прэзентацыі і прамоцыі выключных мастацкіх і духовых вартасцей царкоўнай музыкі, як часткі сусветнага даробку з асаблівай увагай да творчасці польскіх кампазітараў. Пачынаючы з часоў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў да цяперашняй хвіліны. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства з’яўляецца ад амаль трыццаці гадоў Фонд царкоўнай музыкі; сёлета ладзім у партнёрстве з Падляшскім ваяводствам і ў супрацоўніцтве з Падляшскім інстытутам культуры. Радуемся, што чарговы раз фестываль узяў пад свой патранат прэзідэнт нашай дзяржавы ды чарговы раз патрануюць нам Звяз польскіх кампазітараў і пастаянна прыпамінаем, што цягам амаль дваццаці гадоў патранаваў мастацка нашаму мерапрыемству адсутны ўжо пакойны Кшыштаф Пэндэрэцкі.

У ходзе сёлетняга фестывалю хочам, прамуючы царкоўную музыку з пачаткаў хрысціянства да сучаснасці, заўважыць некаторыя важныя гадавіны. Першая: гэта 90-я гадавіна нараджэння Кшыштафа Пэндэрэцкага. Далей — 10-гадовая адсутнасць выдатнага англійскага кампазітара, які быў нам вельмі прыхільны — мова пра Джона Тавенэра. Таксама мінае 425 гадоў з часу стварэння найвыдатнейшай памяткі музычнай культуры — Супрасльскага ірмалагіёная, дзякуючы якому ведаем як гучала царкоўная музыка да XVI (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF