Ніва № 21 (3497), 21 мая 2023 г.

Нашы коні

Міхал МІНЦЭВІЧ

З усіх жывёл конь найбольш прыслужыўся чалавеку: у транспарце, пры пабудове дарог, у сельскай гаспадарцы і прамысловасці, а таксама на вайне. Калі коней сталі спіхаць машыны, то і так адзінкай іх сілы быў названы механічны конь. Конь вялікі, дужы і прыгожы. Гаворыцца, што чалавека найбольш захапляюць тры выявы: жаночы акт, карабель пад ветразямі і конь у галопе.

Памалей шпарце, коні

Аб конях паэты пісалі вершы і песні. Можа іх і нямнога, яле ж яны якія красамоўныя ў словах і галасах выканаўцаў. Асабліва пры гэтай нагодзе варта прыгадаць пакойнага Уладзіміра Высоцкага, спевака і выдатнага акцёра. Высоцкі ў сваёй песні «Коні» паганяў сваіх скакуноў, а па сутнасці сваё жыццё над бяздоннем, і ўпрошваў: Вдоль обрыва, по-над пропастью, по самому по краю/Я коней своих нагайкою стегаю, погоняю.../Что-то воздуху мне мало — ветер пью, туман глотаю.../Чую с гибельным восторгом: пропадаю, пропадаю! Калі спяваў гэтую песню, узмацняючы свой голас да грані магчымасці, праходзілі дрыжыкі страху перад тэмпам жыцця, перад загубленнем у віры захаплення.

Аб конях узнікла многа народных пагаворак, напрыклад, Дараванаму каню ў зубы не заглядаюць, Конская сіла, Конскія зубы, Конская галава, Як лысыя коні, Божы конь, Як на сто коней сеў.

Мне тэма коней вельмі блізкая, хаця ў маёй сям’і коней не было. Не сядзеў я на кані і не ездзіў вярхом. Памятаю, што яшчэ ў дзіцячы час аднойчы дражніўся я з канём (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF