Ніва № 21 (3497), 21 мая 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (61). Рогат лёсу

Андрэй СЦЕПАНЮК

Чым чалавек становіцца старэйшым, тым менш разумее. Не дапамагаюць, а нават часта перашкаджаюць, закончаныя факультэты і жыццёвае дасведчанне. Час ад часу штодзённасць вымушае роздумы над тым, ці варта было рабіць тое, што рабілася гадамі. А дык можна было па-іншаму, з карысцю для свайго, асабліва матэрыяльнага становішча. Чаму ж затым у дзяцінстве не знайшоў я ў сабе настолькі сілы, каб навучыцца іграць на акардэоне, які купіў мне бацька (зразумела, на маё жаданне) за апошнія цяжка запрацаваныя грошы. Вывучыў я, здаецца, нейкую мелодыю, якую магло б іграць нават трохгадовае дзіця. А мне было ўжо тады намнога больш. І не стаў я другім (а можа быў бы і першым, я старэйшы) Зэнкам, і не робяць са мною здымкаў самыя важныя людзі ў дзяржаве — так палітыкі, як і начальнікі медыя, а сярод іх нават бургамістр майго Бельска і войт Орлі, і не з’яўляецца мая Валя самай важнай сэлебрыткай, так як Зэнкава Дануся. А дык гэта Зэнэк спяваў на нашым вяселлі ў дзевяностым годзе мінулага стагоддзя каля дзесяці разоў „Белыя розы”, на выразнае жаданне падвыпіўшых гасцей.

І да таго яшчэ пацягнула ў паэзію. Захацелася пісаць вершыкі на мове, на якой не гаворыць нават прэзідэнт дзяржавы, якой назва вырасла дзякуючы гэтай жа мове. А можна было сабрацца ў сабе і калі ўжо пісаць, то на мове агульназразумелай і да таго нейкія дэтэктывы, або кніжачкі аб цудоўным, але нешчаслівым каханні прыгожай Ізаўры і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF