Ніва № 21 (3497), 21 мая 2023 г.

Міжнародны жывапісны пленэр «Нарва 2023»

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

6 мая на рынку ў Нарве адбылася прэзентацыя работ, створаных падчас чарговай Міжнароднай майстэрні жывапісу (27.04.23-05.05.23). Дванаццаць мастакоў з Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы паказалі вынік больш чым тыднёвай мастацкай працы.

Пленэр, арганізаваны Нарваўскім цэнтрам культуры, сабраў сапраўды гучныя імёны, што таксама паўплывала на высокі ўзровень створанага мастацтва.

Творцы прадставілі вельмі шырокі спектр падыходаў да прыроды і сяліб наднарваўскіх ваколіц — як бліжэйшых, так і больш далёкіх, напрыклад, Белавежскай пушчы.

У рамках імпрэзы 4 і 5 мая ў гасцёўні Нарваўскага цэнтра культуры мастакі таксама правялі майстар-класы для дзяцей і моладзі.

Даніла Грамацкі, камісар пленэру: — Гэта ўжо шосты пленэр пасля рэактывацыі, бо раней пленэры ў Нарве ладзілі мастакі з Беластока і Гайнаўкі. Мы разам з новым дырэктарам Агатай Смактуновіч ужо шэсць гадоў аднаўляем і пашыраем нашмат даўжэйшую традыцыю нарваўскіх пленэраў. Сёлета былі вельмі знакамітыя зоркі літоўскага жывапісу і польскія рэгіянальныя мастакі, напрыклад, Віктар Кабац — мясцовы нестар пленэру, без якога цяжка ўявіць гэтыя імпрэзы, бо ён, нягледзячы на ўзрост, мае выдатнае здароўе і творчы патэнцыял. З Беластока паходзіць Гжэгаж Радзевіч — выдатны графік, пазнавальны ў Беластоку і рэгіёне. Станіслаў Паскробка, народны мастак са значнымі мастацкімі дасягненнямі. Акрамя таго, Эдвард Галустаў — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF