Ніва № 21 (3497), 21 мая 2023 г.

Фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі»

Аляксей МАРОЗ

Пасля трохгадовага перапынку, калі мерапрыемства ладзілася ў верасні, Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» ізноў адбыўся, як было раней, у велікодны, веснавы перыяд, з 8 па 13 мая. Да змены ранейшага тэрміну фестывалю спрычнілася эпідэмія каранавіруса. 42-гі Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» праходзіў у асноўным у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы і адзначаўся духоўнасцю царкоўнага спеву, а ў выпадку лепшых хароў — асаблівым мастацтвам выканання царкоўнай музыкі. З цікавым рэпертуарам запрэзентаваліся 18 хароў з Польшчы, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Румыніі і Сербіі. Беларускія харысты з Польшчы дабіліся поспехаў у розных катэгорыях.

42-гі Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які арганізавалі Аб’яднанне «Любіцелі царкоўнай музыкі», Свята-Троіцкі прыход у Гайнаўцы і Гайнаўскі дом культуры, распачаўся 8 мая з малебна. Епіскап Гайнаўскі Павел зачытаў ліст ад мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы, які з за хваробы не змог прыбыць на фестываль. У дасланым лісце мітрапаліт Сава звярнуў увагу на духоўнасць царкоўнага спеву і яго вялікае значэнне ў якасці малітвы. Напомніў, што гайнаўскі фестываль стварае атмасферу роздумаў і ўзаемнай пашаны. Дырэктар фестывалю мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч адзначыў, што мерапрыемства ізноў ладзіцца ў радасны велікодны перыяд, калі прырода абуджаецца да жыцця, а харысты і публіка больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF