Ніва № 21 (3497), 21 мая 2023 г.

Усякае зелле! (ч.4)

Ганна КАНДРАЦЮК

І вось мы на панадворку ў Лявонавых, дзе ад зануды і нездаровай цікаўнасці ладзілі спірытуалістычныя сеансы. Хатка, дзе жыў яшчэ адзін уласнік чорнай кнігі, даўно раскінутая і спаленая ў печы. Як кажуць відавочцы, тую будыніну грэх называць хатай, хутчэй кучкай. А кучка ад таго, што пасля смерці гаспадара трымалі там курэй і індыкоў.

— Пры той кучцы яблыня-папяроўка расла, — прыгадвае 94-гадовая Гапка. — Нідзе, нават у пана ў двары, такіх смачных яблык не было. Я сама тайком выбірала ў гнёздах яйкі, каб абмяняцца на іхнія яблыкі. Бо яны не трымалі дабытку, не сеялі, не садзілі... Адно тое мелі, што людзі ім прынясуць. А тыя яблыкі... — тут баба Гапка падбівае смак, хітаючы на бакі галавой: смаката і роскаш. Ажно рукі свярбелі, каб па чужых гнёздах яйкі красці!

Яблыня са спакуслівымі пладамі ссохла паўстагоддзя таму назад. Да гэтага спрычыніліся куры і індыкі, што абседжвалі кроны і голлі ды дакладна адштукатурылі дрэва і ўсё навокал. У памяць уласнікаў чорнай кнігі застаўся адзін куст рабарбару, які натапырыўся і набрыняў да расцвітання.

— Нэма нічого, — старажылка Гапка разводзіць бездапаможна рукі, — усё прапала. Быццам і людзей не было! А яны за роўнасць і шчасце народаў пацярпелі!

— О-го! — здзіўляюся ідэйным паваротам гісторыі.

— Іх дэпартавалі з Канады, — цягне старажылка, — пасадзілі на карабель і вон дахаты, на голы камень.

* * *

Міхаль і Агата Лявонавы, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF