Ніва № 21 (3497), 21 мая 2023 г.

Арганізацыі сталага ашуканства

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні на беларускую палітычную авансцэну нечакана выйшла нікому невядомая раней карэянка Гві Ёп Сон. У яе прозвішчы адразу прагучала нешта немілагучнае на мяжы з нецэнзурным. На пачатку некаторыя падумалі, што яна пасланніца нашчаднага ўладара Паўночнай Карэі — трэцяга па ліку з сямейства незамяняльных Кімаў. Але ж не — выявілася, што гэтая Гві Ёп Сон — рэгіянальная дырэктарка па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Упраўлення ААН па каардынацыі дзейнасці ў мэтах развіцця. Сама назва, а дакладней азначэнне, гэтай структуры ўжо выклікае ўсмешку. Але назва назвай, а галоўнае, што гэтая чыноўніца пасля прыезду ў Беларусь і некалькіх сустрэч «у вярхах» (хай сабе і не самых) заявіла наступнае: «ААН уражаная дасягненнямі Беларусі ва ўстойлівым развіцці і хоча бачыць Лукашэнку на саміце ў Нью-Йорку». Гэтае запрашэнне не было спантанным, яно рыхтавалася і было паднесена ад імя самога генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша. Той перадаў таксама дзве просьбы ні пра што: адна — каб дзяржавы-члены ААН рабілі ўсё неабходнае па паскарэнні дасягненняў устойлівага развіцця, а другая — каб гэтая праца праводзілася з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара і ўрада. Тут мінскія чыноўнікі захіталі галовамі і запэўнілі аанаўскую госцю, што ўсё будзе адпаведна. Пасля гэтага Гві Ёп Сон яшчэ сустрэлася са старшынёй Белстата і была рада пачуць пра «надзвычайны прагрэс, які быў дасягнуты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF