Ніва № 21 (3497), 21 мая 2023 г.
Права ў школах на родную мову!Міра ЛУКШААсяроддзе беларускай нацыянальнай меншасці занепакоенае сігналамі Падляшскай кураторыі асветы і Міністэрства адукацыі і навукі пра спробу ліквідацыі адукацыйнай структуры беларускай меншасці ў Падляшскім ваяводстве. Паводле абедзвюх дзяржаўных устаноў, выкладанне беларускай мовы ў ліцэях у БельскуПадляшскім і Гайнаўцы, а такім чынам і выпускны экзамен (матура) па беларускай мове, неабавязковыя. Гэта фактычна пагроза для існавання беларускага школьніцтва ў Польшчы! Ліцэі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім (адзіныя такія школы ў Польшчы) гэта школы, якія з’яўляюцца важным элементам адукацыйнага і культурнага жыцця беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Усе вучні ў іх наведваюць заняткі па беларускай мове і культуры, здаюць экзамен на атэстат сталасці па гэтай мове як мове нацыянальнай меншасці. Было. Аднак Кураторыя асветы ў Беластоку вырашыла вымусіць змены ў гэтай, шматгадовай законнасці. А імпульсам да дзеянняў сталі... бацькі вучняў з Бельскага белліцэя, якім не даспадобы было, каб іхнія дзеці здавалі атэстат па беларускай мове, а быццам бы традыцыйнае навучанне мовы ў публічнай (якую ўтрымлівае самаўрад) школе не можа быць абавязковым. З лістапада мінулага года прадстаўнікі Падляшскай кураторыі і Міністэрства адукацыі і навукі аказваюць ціск на дырэктараў гэтых школ, каб яны ўнеслі змены ў статуты, у выніку якіх не ўсе вучні будуць вывучаць (...) |