Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Літургія па-беларуску

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Варшаве, у капліцы св. Грыгорыя Перадзе, што па вуліцы Леляхоўскай, 5, нядаўна сталі адпраўляцца набажэнствы на беларускай мове. 30 красавіка адбылася ў храме літургія. З пытаннем пра ідэю звярнуўся я спачатку да а. Андрэя КУЗЬМЫ, які ў той дзень адпраўляў набажэнства.

— Як гэта сталася, што Вы сталі служыць тут беларускія набажэнствы?

— Відаць, такая была Божая воля. Я сам з Беласточчыны, з Ялоўскага прыхода, побач граніцы з Беларуссю. Змоладу хадзіў у царкву, пасля вучыўся ў семінарыі. Цяпер я працую выкладчыкам у Праваслаўнай семінарыі ў Варшаве, у Багаслоўскай акадэміі. Адзіны момант, калі я вывучаў беларускую мову, гэта было ў 1989 годзе, у семінарыі — паўгода вучыўся ў спадара Міколы Гайдука. А вось цяпер, калі ў Варшаве паявіліся беларусы, вернікі з прыхода св. Грыгорыя Перадзе спыталі мяне, ці я мог бы служыць службы на беларускай мове. Я ўжо служыў такую літургію ў Беластоку два ці тры разы — была такая ініцыятыва, але неяк яна не ўжылася. І тут была такая справа — я сказаў, што я магу. Спачатку не ўсё было ясна, ці царкоўныя ўлады дазволяць такое, пасля заявілі: служыце раз у месяц. І вось айцец Генрык Папроцкі — ён адкрыты на беларускія службы — і іншыя пабачылі, што ёсць такая сапраўдная патрэба з’яднаць тых, якія прыехалі з Беларусі і патрабуюць духоўнай падтрымкі Царквы. А прыехалі розныя — і католікі, і ўніяты. І вось, ведаючы, што я ўжо служыў на беларускай мове, запыталіся мяне. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF