Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Да 65-годдзя Беларускага літаратурнага аб’ядання «Белавежа»

Галіна ТВАРАНОВІЧ

На парозе чарговы — ужо 65-гадовы! — юбілей Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”! Гэта 8 чэрвеня 1958 года па ініцыятыве Георгія Валкавыцкага, аднаго са стваральнікаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства, тадышняга заснавальніка і рэдактара штотыднёвіка „Ніва”, сабраліся ў Беластоку на арганізацыйны з’езд прадстаўнікі розных пакаленняў і рознага сацыяльнага статусу, шчыра заангажаваныя творчым імпэтам здзяйснення ў родным слове: Віктар Швед, Дзмітры Шатыловіч, Вінцук Склубоўскі, Яша Бурш, Мацей Канапацкі, Андрэй Беразавец, Янка Беразавец, Міхась Баравік, Андрэй Сошка, Восіп Малеша, Пётр Ластаўка, Сакрат Яновіч, Мікола Буцылін, Ян Чыквін, Уладзімір Гайдук, Мар’ян Пецюкевіч. Уласна ўсіх іх ужо паяднала „Ніва”, на старонках якой, вядома ж, дзякуючы хроснаму бацьку пасляваеннай беларускай літаратуры ў Польшчы выпускніку маскоўскага Літаратурнага інстытута Георгію Валкавыцкаму, распачалося збіранне талентаў, іх творчае сумоўе і сталенне.

Арганізацыйны з’езд прагаласаваў за ўтварэнне Літаратурнага аб’яднання пры рэдакцыі штотыднёвіка. Яно мела працаваць семінарыйным метадам з творчым варштатам — Літаратурнай старонкай. Было абрана праўленне і заяўлена: „Мы далёкія ад думкі, каб з нашай літаратурнай арганізацыі рабіць нейкую літаратурную няньку, якая мяняе пялёнкі растучым талентам. Аднак у нас паўстае неабходнасць стварэння такой арганізацыі, якая б (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF