Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (60). Слова на паратунак

Андрэй СЦЕПАНЮК

Пасля велікодных разважанняў пацягнула мяне на кніжны кірмаш, які адбыўся ў Беластоку ў рамках Літаратурнага фестывалю «На паграніччы культур». Фестываль і адначасова кірмаш ладзіліся ўжо 10 раз і як заўсёды прыцягнулі мноства фанатаў літаратурнага слова. У гэтым годзе, чарговы раз, адбывалася ўсё ў памяшканнях гарадскога стадыёна і яшчэ раз з за невялікіх магчымасцей доступу да месцаў, дзе прадаваліся кніжкі, выглядала як своеасаблівы пікнік, на якім проста не выпадае не пабываць. Як толькі дабраліся мы з Валяй да стадыёна, знайшліся пад вялікім уражаннем аграмаднай чаргі, у некалькі сотняў маладых людзей, якія цярпліва чакалі, каб атрымаць аўтограф аўтаркі, якая называецца Вэраніка Марчак, і якой творчасці, а гавару гэта са спушчанай галавой, зусім не ведаю. Здаецца, адляцеў я ўжо вельмі далёка ад літаратурных зацікаўленняў маладых, якія яшчэ чытаюць. А, здаецца, тых, якія чытаюць яшчэ даволі многа, і можа менш трэба плакаць над заняпадам чытальніцкіх здольнасцей маладых людзей. У тыя мінуты, калі былі мы на кірмашы, маладыя былі ў выразнай большасці. Вядома, што накіраваўся я адразу да месца, дзе свае кніжкі прадавалі незалежныя беларускія выдаўцы і менавіта там правёў я свой творчы час з самай вялікай прыемнасцю. А калі трымаў ужо ў руках як «сваю» новую кніжку Насты Кудасавай, поўны збор твораў Мойшэ Кульбака, «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец і яшчэ некалькі іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF